Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзкія экспэрты: 50 гадоў таму нашы шахцёры працавалі ў лепшых умовах, чым цяпер беларускія


Прадстаўнікі нідэрляндзкіх хімічных канцэрнаў DSM і LANXESS з правінцыі Лімбург Вім Дэкерс і Тон Кіцэн у размове зь мясцовымі журналістамі апавялі пра ўмовы бясьпекі працы на саляных шахтах беларускага Салігорску. Гэты горад яны наведалі пры канцы мінулага тыдня, мелі сустрэчы зь беларускімі шахцёрамі — сябрамі адзінага ў краіне незалежнага прафсаюзу гарнякоў.

Паводле Дэкерса і Кіцэна, тое, што яны ўбачылі і пачулі, нагадала ім падзеі 50-гадовай даўніны, калі ўлады правінцыі Лімбург мусілі закрыць мясцовыя шахты зь меркаваньняў бясьпекі.

Паводле Віма Дэкерса, «на час закрыцьця шахтаў у Лімбургу сытуацыя з умовамі працы тамтэйшых шахцёраў была нашмат лепшая, чым цяпер у Салігорску, дзе на здабычы калію «занята 25 тысяч чалавек». «З пытаньнямі бясьпекі тут надзвычай кепска. Беларускія шахцёры ўсё яшчэ выкарыстоўваюць старую савецкую тэхніку, працуюць у цяжкіх умовах пры вельмі дрэннай якасьці паветра».

«Сярэдняя працягласьць жыцьця беларускіх гарнякоў складае 47 гадоў», — кажуць галяндзкія экспэрты, спасылаючыся на закрытую неафіцыйную статыстыку. Яны лічаць, што ўсё гэта — «матывацыя для пераменаў, у тым ліку ў пытаньні мэнэджмэнту бясьпекі. Але гэта будзе працяглым працэсам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG