Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар Agentura.ru: Расейскім спэцслужбам найлягчэй праслухоўваць Лукашэнку


Андрэй Салдатаў
Андрэй Салдатаў
Андрэй Салдатаў: «Калі ўжо казаць пра тое, хто можа слухаць Лукашэнку, то трэба ўлічваць, што сыстэма сувязі ў Беларусі так ці інакш пабудаваная на расейскі ўзор і, адпаведна, абсталяваньне можа быць расейскай вытворчасьці.

Хутчэй за ўсё, перавагу, каб праслухоўваць Аляксандра Лукашэнку, калі ён знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі (а гэта вельмі важны момант), маюць расейскія спэцслужбы, а не ўкраінскія ці заходнія.

А паколькі справа была на тэрыторыі Расеі, то хутчэй трэба меркаваць, што гэта былі расейскія „жучкі“».

17 чэрвеня пранкер Vovan222 заявіў Радыё Свабода, што сапраўды размаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам, прадставіўшыся Віктарам Януковічам — сынам украінскага экс-прэзыдэнта. Аднак Vovan222 сьцьвярджае, што ў інтэрнэт запіс выклалі іншыя асобы. На думку пранкера, Аляксандра Лукашэнку праслухоўваюць украінскія ці заходнія спэцслужбы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG