Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Ісламісты ў Іраку падазраюцца ў ваенных злачынствах


Наві Пілэй
Наві Пілэй

Радыкальная групоўка «Ісламская дзяржава ў Іраку і Леванце», якая захапіла апошнімі днямі некалькі гарадоў на поўначы Іраку, па ўсёй верагоднасьці датычная да зьдзяйсьненьня ваенных злачынстваў.

Пра гэта заявіла вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Наві Пілэй. Гаворка ідзе пра расправы над няўзброенымі людзьмі, кадры якіх апошнімі днямі патрапілі ў інтэрнэт. Паводле Пілэй, іх можна характарызаваць як «сэрыю сыстэматычных забойстваў з халоднай крывёй». Дадзеных пра колькасьць забітых у ААН пакуль няма. Самі ісламісты ўзялі на сябе адказнасьць за расправу над 1700 удзельнікамі шыіцкага апалчэньня.

Злучаныя Штаты маюць намер адправіць у Ірак 275 вайскоўцаў – пра гэта прэзыдэнт Барак Абама паведаміў Кангрэсу. Вайскоўцы будуць ахоўваць амэрыканскіх дыпляматаў у Багдадзе. ЗША таксама не выключаюць магчымасьці нанясеньня удараў з паветра па ўзброеных ісламістах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG