Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна правядзе дэмаркацыю мяжы з Расеяй у аднабаковым парадку


Андрэй Парубій
Андрэй Парубій

Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) прыняла рашэньне ўсталяваць інжынэрныя збудаваньні для абароны мяжы Ўкраіны з Расеяй.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта сказаў сакратар РНБА Андрэй Парубій на брыфінгу для прэсы.

«Прынята рашэньне аб будаўніцтве інжынэрных збудаваньняў ўздоўж нашай мяжы і неадкладныя меры для разьведкі адносна нэўтралізацыі дывэрсантаў, якія праходзяць на тэрыторыю Украіны», – падкрэсьліў Парубій.

Паводле яго, РНБА даручыў Кабінэту міністраў арганізаваць аднабаковую дэмаркацыю расейска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы, забясьпечыць яе належным інжынэрна-тэхнічным уладкаваньнем у адпаведнасьці з існуючым узроўнем пагроз нацыянальнай бясьпецы.

Парубій патлумачыў, што плянуецца забясьпечыць ахову на ўсіх участках расейска-ўкраінскай мяжы, а ня толькі там, дзе ўсталяваныя прапускныя пункты.

Парубій не адказаў на пытаньне, ці ідзе гаворка ў дадзеным выпадку аб праекце абароны мяжы, прапанаваным кіраўніком Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ігарам Каламойскім.

Паводле Парубія, РНБА прыняў рашэньне, што гэтае будаўніцтва павінна быць прафінансаванае зь дзяржаўнага бюджэту, але перад гэтым Кабінэт міністраў павінен распрацаваць плян і графік будаўніцтва. Ён патлумачыў, што Ўкраіна пачала абараняць украінска-расейскую мяжу равамі, але не пасьпела гэта зрабіць на тэрыторыі Луганскай вобласьці. «Але цяпер гаворка ідзе пра больш складаныя і пра больш фундамэнтальныя інжынэрныя збудаваньні, будаўніцтва якіх павінен прафінансаваць Кабінэт міністраў за сродкі бюджэту, і таксама памежныя службы павінны аформіць праект, які будзе разглядацца», – сказаў Парубій, дадаўшы, што прэзыдэнт даў даручэньне рэалізаваць гэтыя мерапрыемствы ў максымальна кароткія тэрміны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG