Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны: падзеі каля амбасады Расеі ў Кіеве маглі справакаваць расейскія спэцслужбы


Пратэст каля амбасады Расеі ў Кіеве
Пратэст каля амбасады Расеі ў Кіеве

МУС Украіны дапускае магчымасьць правакацыі з боку спэцслужбаў Расеі падчас пікетаваньня амбасады ў суботу. Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных справаў Антон Герашчанка.

«Мы не выключаем, што саму ідэю аб неабходнасьці пайсьці пікетаваць расейскую амбасаду высунулі расейскія спэцслужбы. У прыватнасьці, такую магчымасьць вывучаюць нашыя спэцыялісты», – заявіў Герашчанка.

Паводле яго, з-за падзей каля амбасады пашкоджаны сем-восем аўтамабіляў расейскіх дыпляматаў, была спроба перакінуць праз плот кактэйль Молатава. У выніку затрыманыя трое грамадзянаў Украіны, двое зь якіх – непаўналетнія. І ўжо іх адпусьцілі.

14 чэрвеня ў Кіеве некалькі сотняў чалавек сабраліся каля будынку амбасады Расеі ва Ўкраіне і патрабавалі ад расейскіх уладаў спыніць ўмешвацца ва ўнутраныя справы Ўкраіны, а ад расейскіх дыпляматаў – пакінуць тэрыторыю краіны. Падчас акцыі было перакулена некалькі аўтамабіляў з дыпляматычнымі нумарамі, а будынак амбасады актывісты закідалі яйкамі і пакетамі з зялёнкай. Па факце гэтых падзей распачата справа па артыкуле аб хуліганстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG