Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 чэрвеня: Талака ў Курапатах


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У месцы гібелі ахвяраў камуністычных рэпрэсій урочышчы Курапаты адбудзецца талака. Час правядзеньня з 17-00 до 20-00. Збор з заходняга боку ўрочышча.

У Менску пройдзе прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная афіцыйнаму выданьню сумеснага праекту «Апошні Золак» супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Пачатак у 15.00. Удзельнічаюць арганізатары праекту: Tuzin.fm, праваабарончы цэнтар «Вясна». Таксама музыкі: Зьміцер Вайцюшкевіч, Ганна Хітрык, Лявон Вольскі, Наста Шпакоўская, Аляксандр Памідораў, Віктар Рудэнка. Месца – тэраса клюбу «Графіці» (зав. Калініна, 16).

У Менску нефармальная сустрэча з журналістамі, якія пішуць пра Беларусь для замежных СМІ, адбудзецца ў 17.00 у офісе ПЭН-цэнтру (вул. Залатая Горка, 2-101).
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1696 — памёр кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Ян ІІІ Сабескі.

1793 — у Горадні пачаўся апошні сэйм Рэчы Паспалітай, які зацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай і прыняў новую Канстытуцыю.

1890 — у Менску адкрыўся новы гарадзкі тэатар. Цяпер у ім месьціцца Нацыянальны драматычны тэатар імя Янкі Купалы.

1934 — пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер палітычных зьняволеных.

1938 — у Омску расстраляны Аркадзь Смоліч, дзяяч Беларускай Народнай Рэспублікі, вучоны ў галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф.

1953 — паўстаньне працоўных у ГДР, калі ў больш чым 700 мясцовасьцях адбыліся антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы былі задушаныя групай савецкіх войскаў у ГДР.

1954 ― у Краснаярскім краі памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік, празаік, крытык. Асуджаны пазасудовым органам НКВД як «сябар контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасьць» на 10 гадоў. У 1943 пераведзены ў катэгорыю ссыльных. У чэрвені 1947 без дазволу ўладаў вярнуўся ў Беларусь. У лістападзе 1947 зь яго зьнятая судзімасьць. У 1947—1949 працаваў у бабруйскай бібліятэцы. Зьвярнуўся да гістарычнай тэматыкі, падрыхтаваў аповесьць пра Максіма Багдановіча. Актыўна пісаў, але ягоныя творы не публікаваліся. Арыштаваны паўторна 28 красавіка 1949, высланы ў Сібір на вечнае пасяленьне.

Празь некаторы час у Ялце надышоў канец. І хоць пісаў ён, што кніга з друкарні пана Марціна Кухты парушае яго самоту, ён адчуваў сябе самотным. А яшчэ праз колькі часу — у кастрычніку таго ж 1917 году — надышло сапраўднае сьвітаньне, аб якім марыў хворы паэт.

Барыс Мікуліч. «Разьвітаньне»

У гэты дзень нарадзіліся:

1882 – Ігар Стравінскі — расейскі кампазытар, дырыжор і піяніст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў сусьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.

1939 ― Кжыштаф Занусі, польскі кінарэжысэр.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Лепш позна, чым ніколі. 17 чэрвеня 1885 статуя Свабоды прыплыла ў Нью-Ёрк

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG