Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Украіны ў Беларусі павінен быць звольнены, — Тымчук


Міхаіл Ежэль

Міхаіл Ежэль

Кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук лічыць, што амбасадар Украіны ў Беларусі, былы міністар абароны Міхаіл Ежэль павінен быць звольнены зь дзяржаўнай службы як асоба, якая атрымала сваё прызначэньне пры экс-прэзыдэнце Віктару Януковічу.

«У мяне пытаньне: што Ежэль дагэтуль робіць на пасадзе амбасадара ў Беларусі? Гэта чалавек, які прымаў удзел у разбурэньні арміі. Адзін з трох міністраў абароны часоў Януковіча чамусьці працягвае заставацца на дзяржаўнай службе, прычым на досыць сур’ёзным участку, бо ў нас не было ніякіх гарантыяў, што Беларусь ня стане пляцдармам для нападу Расеі. А па-другое, у сакавіку быў скандал, калі Ежэль сказаў, што Ўкраіна будзе прадстаўляць сваю тэрыторыю для разьмяшчэньня супрацьракетнай абароны (краін НАТО). Міністэрства замежных спраў абвергла гэтую інфармацыю, але ніякіх арганізацыйных высноў зроблена не было», — цытуе Тымчука УНІАН.

Паводле Тымчука, трэба пільна прааналізаваць кадравыя прызначэньні ў сілавых структурах пры Януковічу, каб выявіць здраднікаў.

З боку ваеннай контравыведкі і іншых спэцслужбаў павінна быць прыдзірлівая ўвага да тых прызначэнцаў, якія прыйшлі ў Міністэрства абароны і Генэральны штаб пры міністрах абароны Ежэлю, Саламаціну і Лебедзеву.
XS
SM
MD
LG