Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад заблякаваў украінскія цукеркі


Рашэньне ўраду пра ліцэнзаваньне імпарту кандытарскіх вырабаў цалкам спыніла ўвоз украінскіх прысмакаў у Беларусь.

Такую заяву зрабіў кіраўнік Асацыяцыі «Укркандпрам» Аляксандар Балдзінюк.

Ён адзначыў, што беларускія чыноўнікі патрабуюць ад украінскіх вытворцаў значнага падвышэньня цэнаў на ўкраінскія прысмакі — ад 30% да 500% ад цэнаў вытворцы. Толькі пасьля гэтага беларускі бок зьбіраецца выдаваць ліцэнзіі на імпарт. Але падвышэньне коштаў практычна цалкам выключае рэалізацыю такога імпарту беларускім спажыўцам.

Паводле падлікаў Асацыяцыі, «непрыязныя і дыскрымінацыйныя дзеяньні з боку Беларусі» прынясуць Украіне да канца 2014 году страты на 130 млн грыўняў.

«Беларускія чыноўнікі адкрыта топчуцца па абароненых міжнародным правам гандлёвых інтарэсах Украіны, нават не абцяжарваючы сябе хоць бы фармальным выкананьнем міжнародных пагадненьняў», — адзначыў Аляксандар Балдзінюк.

Асацыяцыя заклікала ўкраінскі ўрад прыняць адэкватныя меры ў адказ на незаконныя дзеяньні Беларусі.

«Беларусь ня першы раз груба парушае абароненыя міжнародным заканадаўствам гандлёва-эканамічныя правы Ўкраіны, — адзначыў Аляксандар Балдзінюк. — Неэфэктыўнае рэагаваньне з боку ўкраінскіх уладаў толькі ўмацавала беларускіх чыноўнікаў у перакананьні ва ўласнай беспакаранасьці што да незаконных дзеяньняў адносна ўкраінскіх прадпрыемстваў»
Беларусь ня першы раз груба парушае абароненыя міжнародным заканадаўствам гандлёва-эканамічныя правы Ўкраіны
.

16 траўня Савет міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову аб ліцэнзаваньні імпарту асобных відаў макаронных, а таксама кандытарскіх вырабаў і сыравіны для іх вытворчасьці з-за межаў тэрыторыі Мытнага саюзу.

Паводле «Укркандпрама», гэтым дакумэнтам Беларусь увяла для сябе права адміністрацыйна вызначаць мінімальныя цэны на прадукцыю ўкраінскіх кандытараў.

Аднаразовую ліцэнзію на імпарт выдае беларускае Міністэрства гандлю пры ўзгадненьні з канцэрнам харчовай прамысловасьці «Белдзяржхарчпрам».

Беларусь — чацьвёрты па велічыні рынак збыту ўкраінскай кандытарскай прадукцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG