Аляксандар Лукашэнка падчас сёньняшняй сустрэчы зь міністрам замежных спраў Расеі не рабіў заяваў па Ўкраіне. Украінскую тэматыку закранулі толькі кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў — Сяргей Лаўроў і Ўладзімер Макей. Беларускі міністар заявіў, што «ў Беларусі і Расеі няма абсалютна ніякіх праблемаў ва ўзаемаадносінах».
Нягледзячы на аптымізм Уладзімера Макея наконт адсутнасьці праблемаў, на сустрэчы з расейскім міністрам Аляксандар Лукашэнка, як перадаюць афіцыйныя мэдыі, істотна засяродзіўся на справах так званай саюзнай дзяржавы. Ён прапанаваў на пачатку восені правесьці саюзны Саўмін:
«Думаю, як мінімум урады павінны сабрацца і правесьці супольны Саўмін, каб адрэгуляваць некаторыя праблемы, асабліва ў сувязі зь дзейнасьцю Эўразійскага эканамічнага саюзу».
Праблема паміж беларускім і расейскім кіраўніцтвам існуе. І фармулюецца яна так: Менск хоча атрымаць як мага больш бонусаў ад Масквы, — камэнтуе сытуацыю палітоляг Алесь Лагвінец:
«Гэта ўсё, што зьвязана з нафтавымі квотамі, крэдытамі для ўлады Лукашэнкі, вайсковага супрацоўніцтва. А таксама з тымі канкрэтнымі крокамі, якія Расея будзе рабіць адносна Ўкраіны. Вядома, можна дапусьціць, што Масква разьлічвае на салідарнасьць з боку краінаў СНД, перадусім так званага Эўразійскага саюзу, у сваёй палітыцы адносна Ўкраіны».
Ёсьць два варыянты: альбо Лукашэнка з Лаўровым сапраўды наагул не абмяркоўвалі сытуацыю ва Ўкраіне, альбо гэтая размова вялася без журналістаў, — лічыць палітоляг Андрэй Фёдараў:
«Калі б гаворка ішла толькі пра тыя падзеі, якія адбыліся напярэдадні візыту Лаўрова ў Кіеве, то, шчыра кажучы, гэта сапраўды ня справа прэзыдэнта. І таму цалкам лягічна, што на гэтую тэму сёньня выказаўся міністар замежных спраў Беларусі.
Што тычыцца больш сур’ёзных пытаньняў — агульнага стаўленьня кіраўніцтва Беларусі да Ўкраіны і магчымых прэтэнзіяў з боку Масквы, — то, паколькі нічога пра гэта не сказана, можна меркаваць, што ў нейкіх пунктах бакі тут не пагадзіліся. Але, я думаю, цяпер існуюць больш значныя пытаньні, найперш ЭАЭС».
Міністар Макей, выйшаўшы да журналістаў, назваў «абсалютна непрымальным», каб дыплямат некага абражаў. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі меў на ўвазе свайго ўкраінскага калегу, які ў Кіеве абразіў расейскага прэзыдэнта нецэнзурнымі словамі. Макей дадаў, што і «Беларусь звыклася з тым, што на яе навешваюць ярлыкі». І згадаў, што ў замежных СМІ Беларусь нярэдка называюць «апошняй дыктатурай у Эўропе».
Алесь Лагвінец мяркуе, што Лукашэнка вырашыў гэтым разам нічога публічна не казаць пра Ўкраіну, каб не нажываць сабе ворагаў ні ў Маскве, ні ў Кіеве:
«Лукашэнка сам не захацеў выказвацца па гэтым пытаньні. Я перакананы, што размова з Лаўровым пра Ўкраіну, пра вайну ва Ўкраіне вялася».