Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі генэрал выкінуўся з вакна


Былы намесьнік начальніка антыкарупцыйнага ўпраўленьня МУС Расеі Барыс Калесьнікаў пакончыў з сабой, выкінуўшыся з акна шостага паверху будынку Сьледчага камітэту падчас сьледчых дзеяньняў.

Генэрал-маёр Калесьнікаў разам са сваім былым начальнікам Дзянісам Сугробавым і іншымі экс-калегамі праходзіў па гучнай справе аб перавышэньні паўнамоцтваў. Па вэрсіі сьледзтва, былыя супрацоўнікі МУС спрабавалі падставіць супрацоўніка ФСБ — у прыватнасьці, яны плянавалі выдаць сябе за бізнэсоўцаў і прапанаваць узяць іх «пад дах» за $10 тыс., паведамляе РІА Навости.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Калесьнікаў санкцыянаваў усе мерапрыемствы па правакацыі хабару. У пачатку траўня ён быў шпіталізаваны са сьледчага ізалятара з чэрапна-мазгавой траўмай, прычым дакладных зьвестак аб тым, як ён атрымаў гэта пашкоджаньне, не зьяўлялася. Адвакат генэрала заяўляў, што з-за траўмы ён ня можа ўспомніць, што адбылося. Па факце самагубства генэрала Калесьнікава пачатая праверка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG