Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 чэрвеня павінны абвясьціць прысуд колішняму намесьніку генпракурора Архіпаву


Аляксандар Архіпаў

Аляксандар Архіпаў

Справу супраць Аляксандра Архіпава разглядае ў закрытым рэжыме Ваенная калегія Вярхоўнага суду Беларусі.

Працэс праходзіць з 20 траўня.

Архіпава вінавацяць у злоўжываньні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі і ў тым, што ён атрымаў хабар.

Разам з Архіпавым па справе праходзіць былы старшыня Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік фэдэрацыі гандболу Ўладзімер Канаплёў. Яму выставілі абвінавачаньне ў неданясеньні пра злачынства.

Абодва фігуранты на волі, адзначае БелаПАН.

4 лістапада 2013 году Архіпава зьнялі з пасады намесьніка генпракурора з фармулёўкай «за дзеяньні, якія дыскрэдытуюць званьне пракурорскага работніка».

14 лістапада 2013 году Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў у генэральнага пракурора Аляксандра Канюка далажыць пра расьсьледаваньне пэўных крымінальных спраў, у тым ліку ў дачыненьні да Архіпава:

«Пасьля таго як нам давялося адмовіцца ад паслугаў вашага намесьніка Архіпава, гэта мяне пачынае насьцярожваць. Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца ня тым, чым трэба? Недапушчальна, калі мы адмаўляем у даверы намесьніку генэральнага пракурора, звальняем яго. Гэта ненармальна».

«Дружкі там яго (Архіпава. — БелаПАН). Уцягнулі ў гэтую афёру, чалавека забілі, п’яны кіроўца. Няважна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям’я. З дапамогай улады гэтую справу замялі. Што падумаюць людзі, навакольныя, сям’я? Падумаюць, што ў нас няма ўлады? Дзе справядлівасьць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца меры», — запатрабаваў Лукашэнка ад генпракурора
Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца ня тым, чым трэба?
.

30 студзеня намесьнік генпракурора Аляксей Стук сказаў, што ДТЗ, пра якое згадваў Лукашэнка, кажучы пра прычыны адхіленьня Архіпава, здарылася ў 2012 годзе. Тады ў выніку аварыі загінула дзяўчына, а кіроўца, малады мянчук — не сваяк чыноўніка, падкрэсьліў Стук, — сышоў ад адказнасьці. «Зыходзячы з гэтага, у дачыненьні да нашага калегі праводзіцца папярэдняе расьсьледаваньне», — сказаў намесьнік генпракурора.

Некалькі дзён раней Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых беларускіх СМІ сказаў:

«Загінула дзяўчына. Яе пасадзіў на матацыкл адзін з сыночкаў буйнога бізнэсмэна, які меў буйных заступнікаў. Забіў дзяўчыну на матацыкле, п’яны, без правоў, без усяго, і яго там добра адмазалі. Усіх да аднаго пасадзілі, зараз справа ў суд накіроўваецца. Але гэта выпадкі адзінкавыя. Дарэчы, сьледчы сядзіць, і пракуроры ніжэйстаячыя, і гэты Архіпаў там. Ня ведаю, выпусьцілі яго пад падпіску ці не. Пойдзе суд, і ведаеце, калі прэзыдэнт, адкрыта вам скажу, не ўмяшаецца — і шмат атрымае. Хоць не зусім ён вінаваты, там іншыя ў гэтым вінаватыя, але рашэньне ён прымаў».
XS
SM
MD
LG