Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Беларусы — сусьветныя лідэры па ліку станоўчых рашэньняў пры звароце па шэнгенскія візы. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Эўракамісіі, прадстаўленыя журналістам 16 чэрвеня ў рамках сэмінару па візавай палітыцы Эўразьвязу ў Брусэлі.

Паводле гэтых дадзеных, у 2013 годзе 99,2% зваротаў беларусаў па шэнгенскія візы атрымалі станоўчы адказ. Беларусам было выдадзена 777 тысяч 813 візаў. У 0,8% выпадкаў у выдачы візы было адмоўлена.

У 2012 годзе было выдадзена 698 404 візы. Станоўчае рашэньне было прынята для 99,5% зваротаў.

У Расеі, дзе ў 2013 годзе была выдадзена 6 995 141 віза, станоўча разглядаюцца 99% зваротаў. Ва Ўкраіне візы выдаюцца ў 98,1% выпадкаў.

За пяць гадоў колькасьць выдадзеных беларусам шэнгенскіх візаў вырасла больш чым на 400 тысяч. Так, у 2009 годзе беларусы атрымалі 369 842 візы, а ў 2013-м — 777 813 візаў.

Беларусы плацяць 60 эўра за шэнгенскую візу. (Грамадзяне Расеі і Ўкраіны, у якіх падпісана пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму з ЭЗ, плацяць 35 эўра).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG