Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​Рада Бясьпекі ААН зноў абмяркуе сытуацыю ва Ўкраіне


Прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін

Прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін

Рада бясьпекі ААН, старшынства ў якой цяпер мае Расея, 16 чэрвеня правядзе кансультацыі наконт сытуацыі ва Ўкраіне. Паседжаньне пачнецца а 22:00 паводле менскага часу.

Кансультацыі пачнуцца на фоне абвастрэньня крызісу. У суботу ўзброеныя сэпаратысты зьбілі ў аэрапорце Луганску ваенна-транспартны самалёт з 49 людзьмі на борце. Усе загінулі.

Пасьля гэтага абураныя людзі ў Кіеве ўчынілі напад на расейскую амбасаду. Падчас непарадкаў ніхто не пацярпеў, пашкоджаны будынак амбасады і аўтамабілі з дыпляматычнымі нумарамі.
XS
SM
MD
LG