Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіска стаў першым кіраўніком Славаччыны, які ня быў сябрам Камуністычнай партыі


Новаабраны прэзідэнт Славакіі Андрэй Кіcка ў нядзелю ў Браціславе прыняў прысягу кіраўніка дзяржавы і афіцыйна ўступіў на пасаду.

Падчас сваёй прамовы Кіска ў прыватнасьці ўспомніў пра Ўкраіну: славацкі прэзыдэнт адзначыў, што падзеі ва Ўкраіне выклікаюць занепакоенасьць, а «пытаньні бясьпекі — зноў на парадку дня Эўропы». Андрэй Кіcка адзначыў, што Славаччына мае намер і далей цесна супрацоўнічаць з кіраўніцтвам ЭЗ і НАТА.

Кіска — чацьвёрты прэзыдэнт Славаччыны і першы кіраўнік дзяржавы, які ня быў сябрам Камуністычнай партыі. Ён — вядомы бізнэсмэн і дабрачынца.

Сярод гасьцей урачыстай цырымоніі інаўгурацыі — у тым ліку і 15 бяздомных, якіх прэзыдэнт запрасіў пэрсанальна. Андрэй Кіcка абяцае аддаваць частку сваёй прэзыдэнцкай зарплаты на дабрачыннасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG