Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганску ў рэанімацыі памёр закатаваны баевікамі актывіст


Прарасейскія баевікі ў Славянску
Прарасейскія баевікі ў Славянску
У рэанімацыйным аддзеле Луганскага абласнога шпіталя 15 чэрвеня памёр грамадзкі актывіст Аляксандр Рашэтняк.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе журналіст Усевалад Філіманенка.

«Пасьля двухдзённых зьдзекаў, у будынку СБУ і раненьня ў сьпіну Саша яшчэ трое сутак змагаўся за жыцьцё. Баевікі дапытвалі Рашэтнякя, спадзеючыся атрымаць інфармацыю аб месцах дысьлякацыі ўкраінскай арміі і патрыятычнага батальёну „Айдар“ (які ўчора вызваліў горад Шчасьце). Апалчэнцы, так і не дабіўшыся нічога, проста стрэлілі яму ў сьпіну», — піша Філіманенка.


Ён адзначае, што ў рапарце кіраўніцтву групоўкі «Луганская народная рэспубліка» «каты напісалі: быў паранены пры спробе ўцёкаў». «На той момант у Сашы ўжо была зламаная нага, гіпс, і хадзіў толькі на мыліцах! Якія ўцёкі?» — рытарычна пытаецца Філіманенка.

Усевалад Філіманенка сам на гэтым тыдні зьбег з Луганску з-за пагрозы уласнаму жыцьцю. Ён сьцьвярджае, што, знаходзячыся ў Кіеве, атрымаў тэлефонны званок з загадам зьявіцца ў будынак СБУ па падазрэньнях у «шпіянажы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG