Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Украіны абмацюкаў Пуціна пад будынкам расейскай амбасады (ВІДЭА)


В.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца ў прысутнасьці журналістаў абмацюкаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пад амбасадай Расеі ва Ўкраіне, дзе праходзіла акцыя пратэсту.

«Расея, прэч адсюль прэч з Украіны! Пуцін — х***о, так-так», — сказаў Дзешчыца перад прысутнымі актывістамі.

Відэа Hromadske.tv


У суботу, 14 чэрвеня, каля двух соцень людзей сабраліся перад будынкам амбасады Расейскай Федэрацыі ў Кіеве.

Пратэстоўцы выкарыстоўвалі выбуховыя пакеты і дымавыя шашкі, кідалі іх у будынак пасольства.

Вокны будынка разьбілі кавалкамі брукаванкі.

Пікетоўшчыкі размалявалі шыльду з надпісам «Амбасада Расейскай Федэрацыі».



Удзельнікі акцыі зьнялі з будынку сьцяг Расеі, а таксама перагарнулі некалькі аўтамабіляў з дыпляматычнымі нумарамі і выбілі ў іх шкло.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG