Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне — дзень жалобы па загінулых вайскоўцах


Рэшткі зьбітага самалёта ІЛ-76

Рэшткі зьбітага самалёта ІЛ-76

15 чэрвеня абвешчаны ва Ўкраіне днём жалобы па загінулых у суботу вайскоўцах — удзельнікамі антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данецкай і Луганскай абласьцях. Указ аб гэтым падпісаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

На будынках і збудаваньнях органаў дзяржаўнай улады, органаў мясцовага самакіраваньня, дзяржаўных прадпрыемстваў, установаў і арганізацый прыспушчаны дзяржаўны сьцяг Украіны. Адмененыя забаўляльна-канцэртныя мерапрыемствы, спартовыя спаборніцтвы, сродкі інфармацыі абавязаны ўнесьці адпаведныя зьмены ў праграмы тэле- і радыёперадач.

А 12-й хвілінай маўчаньня будзе ўшанавана памяць загінулых.

Ноччу 14 траўня пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Луганску баевікі стрэламі з зэнітнай устаноўкі і кулямёта зьбілі ваенна-транспартны самалёт Паветраных сілаў Украіны Іл-76, які ажыцьцяўляў перавозку асабістага складу з мэтай ратацыі. На борце самалёта знаходзіліся 49 вайскоўцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG