Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвірко: На ІЛ-76 хацелі адправіць 200 вайскоўцаў


Зьбіты пад Луганскам ІЛ-76.

Зьбіты пад Луганскам ІЛ-76.

Юры Сьвірко

Юры Сьвірко

Сьвірко: Толькі што народны дэпутат Украіны Міколя Княжыцкі паведаміў, што ўчора адбылася нарада з прэзыдэнтам Парашэнкам, і ўсе яе ўдзельнікі, акрамя прадстаўніка міністэрства абароны, выказваліся супраць перавозкі на самалётах. І Парашэнка быў супраць. Але вайскоўцы запэўнівалі, што ўсё будзе добра, і нават зьбіраліся перавозіць 200 вайскоўцаў на гэтым самалёце. Паляцела 40. Загінулі 40 вайскоўцаў і 9 сяброў экіпажу. Яшчэ кажуць, што ўчора тры самалёты прызямліліся ўдзень, а апоўначы ляцеў гэты ІЛ-76, і быў зьбіты. І прадстаўнікі так званай Луганскай народнай рэспублікі пацьвердзілі, што менавіта ізх сілы зьбілі самалёт "Самалёт зьбілі апалчэнцы" - сказала Аксана Чыгрына, прадстаўніца прэсавай службы.

Ціхановіч: Юры, ну вось Вы кажаце пра апалчэнцаў У навінах іх называюць сэпаратыстамі, можа быць, гэта ўжо слабае слова для тых, хто зьбівае вялікія самалёты?

Сьвірко: Абсалютна, гэта я цытаваў Чыгрыну, у Кіеве тут іх так не называюць, і НАТА сёньня заявіла, што мае доказы, што ўся вайсковая тэхніка і танкі, і супрацьзенітныя комплексы перавозяцца з Расеі. НАТА зьвяртае ўвагу, што на тэхніцы няма апазнавальных знакаў.

Ціхановіч: Якія будуць дзеяньні ўлады?

Сьвірко: Народ украінскі вельмі балюча ўспрыняў падзеі ў Луганску, прэзыдэнт абвясьціў дзень жалобы. Ён таксама даручыў склікаць Раду нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG