Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты каля расейскай амбасады ў Кіеве: выбуховыя пакеты, брукаванка, дымавыя шашкі



Удзельнікі акцыі пратэста каля будынку расейскай амбасады ў Кіеве выкарыстоўваюць выбуховыя пакеты і дымавыя шашкі.

Вокны будынка разьбіваюць кавалкамі брукаванкі — паведамляюць украінскія СМІ.

У суботу, 14 чэрвеня, каля двух соцень людзей сабраліся перад будынкам амбасады Расейскай Федэрацыі ў Кіеве.

Пікетоўшчыкі размалявалі шыльду з надпісам «Амбасада Расейскай Федэрацыі».



Удзельнікі акцыі зьнялі з будынку сьцяг Расеі, а таксама перагарнулі некалькі аўтамабіляў з дыпляматычнымі нумарамі і выбілі ў іх шкло.



Людзей каля будынку амбасады робіцца ўсё больш. Сярод удзельнікаў ужо ёсьць прадстаўнікі самаабароны Майдана — паведамляе Ўкраінская праўда.

XS
SM
MD
LG