Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТO апублікавала доказы, што Расея перакінула на тэрыторыю Ўкраіны танкі

абноўлена

НАТO апублікавала здымкі са спадарожніка, на падставе якіх можна сьцьвярджаць, што Расея перакінула свае танкі на тэрыторыю Украіны.

На спадарожнікавых здымках відаць, што 30 траўня ў Растове-на-Доне быў разгорнуты расейскі лягер, але няма танкаў.

12 чэрвеня зьявіліся паведамленьні пра тое, што 3 баявых танкі і некалькі бронемашынаў перасяклі мяжу ў пункце Далжанскі.

13 чэрвеня генэральны сакратар НАТО заклікаў Расею спыніць увядзеньне сваіх узброеных сілаў на тэрыторыю Ўкраін і выконваць абавязальніцтвы паводле Жэнэўскай канвэнцыі і супрацоўнічаць з украінскімі ўладамі.

Ніжэй прыведзеныя здымкі са спадарожніка лягера войскаў РФ каля Растова-на-Доне.



Выява1: здымак зьлева, 30 траўня 2013. На гэтым здымку відаць разгортваньне расейскай вайсковай часткі ўздоўж межаў Украіны. Месца знаходзіцца на адлегласьці каля 75 км ад памежнага пункта Даўжанскі. Зьвярніце ўвагу, што на здымку няма ніякіх танкаў.

На сярэдні здымку ад 6 чэрвеня 2014 году відаць адвод часткі расейскага вайсковага блёку. Заўважана прыбыцьцё 8 асноўных баявых танкаў.
Выява справа ад 11 чэрвеня 2014 года паказвае наяўнасьць 10 асноўных баявых танкаў. Тры асноўныя баявыя танкі разьмешчаныя на нізкарамных перавозчыках, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі цяжкай тэхнікі. Гэта асноўны мэтад перавозкі баявых танкаў па аўтамабільных дарогах.



Выява 2 — на відэа, разьмешчаным у Інтэрнэце 11 чэрвеня 2014 году відаць два танкі Т-64, якія пераяжджаюць у Макееўку. Гэтыя танкі суправаджаюцца аўтамабілям пад расейскім сьцягам.




Выява 3 — зь відэа, разьмешчанага ў Інтэрнэце 11 чэрвеня 2014 году. Выява паказвае адзін танк Т-64, які перамяшчаецца ў Сьнежным (Украіны)
Выява 5 — Для параўнаньня прыводзім не сакрэтную выяву ўкраінскага танка Т-64 з танкам, які зафіксаваны ў Сьнежным. Зьвярніце ўвагу на адрозьненьне ў афарбоўцы.

Згодна адкрытым крыніцам, Расея мае на ўзбраеньні каля 2000 асноўных баявых танкаў Т-64.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG