Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будынак расейскай амбасады ў Кіеве закідалі яйкамі


У суботу, 14 чэрвеня, каля двух соцень людзей сабраліся перад будынкам амбасады Расейскай Федэрацыі ў Кіеве.


Людзі трымалі ў руках плякаты з заклікамі спыніць вайсковую агрэсыю Расеі ва Ўкраіне. Некаторыя ўдзельнікі пікета кідалі ў будынак амбасады яйкі і пляшкі з зялёнкай.


Пікетоўшчыкі размалявалі шыльду з надпісам «Амбасада Расейскай Федэрацыі».

Супрацоўнікі амбасады да пратэстуючых не выходзілі, міліцыя акцыя таксама не перашкаджала.

Удзельнікі акцыі зьнялі з будынку сьцяг Расеі, а таксама перагарнулі некалькі аўтамабіляў з дыпляматычнымі нумарамі і выбілі ў іх шкло.

Людзей каля будынку амбасады робіцца ўсё больш. Сярод удзельнікаў ужо ёсьць прадстаўнікі самаабароны Майдана – паведамляе Ўкраінская праўда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG