Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран гатовы да супрацоўніцтва з ЗША па Іраку


Прэзыдэнт Ірану Хасан Роўхані
Прэзыдэнт Ірану Хасан Роўхані

Прэзыдэнт Ірану Хасан Роўхані заявіў, што Тэгеран гатовы разгледзець сумесныя дзеяньні з Вашынгтонам ў пытаньні аднаўленьня бясьпекі ў Іраку, калі ЗША прымуць меры супраць суніцкіх экстрэмістаў у гэтай краіне.

«Мы павінны супрацьстаяць тэрарыстычным групоўкам на справе і на словах», - сказаў сёньня Роўхані на прэс-канфэрэнцыі ў Тэгеране.

За апошнія дні баевікі радыкальнай суніцкіх групоўкі «Ісламская дзяржава Іраку і Леванту” захапілі значныя тэрыторыі на поўначы Ірака, уключаючы гарады Масул і Тыкрыт, і ў цяперашні час прасоўваюцца да Багдаду.

Учора Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты не вядуць перамоваў з Іранам у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі зь бясьпекай у Іраку.

Прэзыдэнт Барак Абама заявіў, што Вашынгтон ня будзе зноў накіроўваць войскі ў Ірак для процідзеяньня наступу баявікоў. Разам з тым, па словах Абамы, ЗША разглядаюць розныя варыянты аказаньня дапамогі Багдаду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG