Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка абвясьціў нядзелю 15 чэрвеня днём жалобы па вайскоцах, якія загінулі падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі.

«У нядзелю я абвяшчаю дзень жалобы па нашых вайскоўцах. Гэта вялікая страна ня толькі для сем’яў загінулых, але і для ўсёй краіны. Украіна ў жалобе, але мы рашуча працягваем барацьбу за мір», — прыводзіць словы Пятра Парашэнкі афіцыйны сайт.

«Усе, хто датычыны да цынічнага тэрарыстычнага акту такога масштабу, абавязкова будуць пакараныя. Украіне патрэбны мір. Таму тэрарысты атрымаюць адэкватны адказ», — заявіў кіраўнік Украіны.

Парашэнка таксама даручыў склікаць паседжаньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны. Сем’ям загінулых будзе аказаная дапамога.

У ноч з 13 на 14 чэрвеня падчас заходу на пасадку ў аэрапорце Луганска тэрарысты падбілі самалёт ІЛ-76

Усе 49 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG