Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Пуціна: Расея не пастаўляе ва Ўкраіну зброю


©Shutterstock

©Shutterstock

Расея не парушала тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і лічыць надуманымі заявы аб накіраваньні узброеных фармаваньняў і даставы зброі. Аб гэтым заявіў спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі па пытаньнях міжнароднай супрацы ў барацьбе з тэрарызмам і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасьцю Аляксандар Зьмяеўскі, перадае «ІТАР-ТАСС».

«Выдумкі аб датычнасьці Расеі да эскаляцыі напружанасьці нічым не пацьверджаныя. Тым больш, мы не ўспрымаем бяздоказныя сьцьвярджэньні аб умяшаньні Расеі ў сытуацыю ва Ўкраіне, накіраваньня ў гэтую краіну ўзброеных фармаваньняў і даставы зброі», — сказаў Зьмяеўскі.
«У апошні час прынятыя захады па зьніжэньні канцэнтрацыі паблізу мяжы з Украінай расейскіх узброеных сілаў», — адзначыў спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Паводле яго слоў, Расея патрабуе дбайнага вывучэньня дадзеных пра нібыта ўжываньне ўкраінскім бокам забароненых міжнародным правам відаў зброі.

12 чэрвеня некалькі расейскіх БТРаў і танкаў перасеклі мяжу з Украінай праз захопленыя баевікамі памежныя пункты пропуску. Расея назвала гэтыя заявы «выдумкай».
XS
SM
MD
LG