Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Марыюпалі абстралялі машыну з памежнікамі, ёсьць загінулыя


У Марыюпалі сёньня раніцай у раёне пост-маста невядомыя з гранатамёта абстралялі машыну з памежнікамі. Загінулі двое вайскоўцаў, ёсьць параненыя. Аб гэтым перадае сайт «0629».

Паведамляецца, што аўтамабіль рухаўся ў напрамку мяжы. Страляніну адкрылі з пасёлку Аджахі.

На месцы працуюць лекары «хуткай дапамогі». У некалькіх раёнах горада перакрыты рух транспарту.

Афіцыйнага пацьверджання гэтай пакуль інфармацыі пакуль няма.
XS
SM
MD
LG