Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінулі ўсе 49 вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце зьбітага над Луганскам самалёта (ВІДЭА)


У ноч з 13 на 14 чэрвеня падчас заходу на пасадку ў аэрапорце Луганска тэрарысты падбілі самалёт ІЛ-76

Усе 49 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Пра гэта паведаміў сьпікер антытэрарыстычнай апэрацыі Уладзіслаў Селязьнёў агенцтву Reuters.

Гэтую інфармацыю на сваёй старонцы ў Facebook таксама пацьвердзіў народны дэпутат Анатоль Грыцэнка.


«Загінулі 49 вайскоўцаў: 9 чальцоў экіпажу Мелітопальскай авіяцыйнай транспартнай брыгады і 40 дэсантнікаў з 25 асобнай Днепрапятроўскай паветрана-дэсантнай брыгады», — адзначыў ён.

Як паведамляў УНІАН, у ноч з 13 на 14 чэрвеня падчас заходу на пасадку ў аэрапорце Луганск тэрарысты падбілі ваенна-транспартны самалёт Паветраных Сіл Украіны ІЛ-76.

Самалёт быў падстрэлены з зэнітнай устаноўкі і буйнакалібэрнага кулямёта.

Самалёт перавозіў асабісты склад з мэтай ратацыі. На борце самалёта знаходзіліся вайскоўцы, тэхніка, рыштунак і прадукты харчаваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG