Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве распаўсюджваюць антыўкраінскія газэты «Хачу ў СССР»


Абедзьве газэты адкрыта сэпаратысцкага напрамку, а па стылістыцы нагадваюць газэты бульварнага характару, піша Ўкраінская праўда.

Галоўным рэдактарам газэты на 24 старонкі «Хачу ў СССР» кказаны С.В. Даўгоў. Пры гэтым на першай старонцы апублікаваны матэрыял аўтарства Канстанціна Даўгова, які падазраецца ў наўмысным зьдзяйсьненьні падпалу банкаматаў.

Даўгоў пазыцыянуе сябе на сваёй старонцы ў Facebook як палітычны кансультант.

З-пад варты ён быў выпушчаны пад заклад у 365 тысяч грыўняў, які ўнёс дэпутат Алег Цароў, зь якога ўжо зьнялі недатыкальнасьць ў сувязі зь яго сэпаратысцкімі дзеяньнямі.

Іншыя матэрыялы, разьмешчаныя ў газэце, узятыя з прарасейскіх крыніц і сайтаў кшталту «Аднак», расейскіх выданьняў «Комсомольская правда», «Погляд», расейскіх форумаў.

Агульны наклад газэты 42120 асобнікаў, рэдакцыі газэты разьмешчана нібыта ў Марыюпалі па адрасе вул. Варганава, 1. Разам з тым тэлефон, названы ў газэце, не адказвае.

Газэта «Я», паводле таго, што ў ёй напісана, друкуецца ў Данецку і мае 32 старонкі.

Галоўны рэдактар Ала Медушэўская. Яна ўжо ў 2006 годзе выдавала газэту выдавецкага дома «Я», дзе публікаваліся яшчэ тады тэзісы, якімі цяпер маніпулююць расейскія дзяржаўныя СМІ.
Зараз супрацоўнікі СБУ вызначаюць асобы, якія маюць дачыненьне да распаўсюджваньня незаконнай друкаванай прадукцыі.

Прынцып падбору матэрыялаў у гэтым выданьні такі ж, як і ў «Хачу ў СССР» — матэрыялы ўзятыя з інтэрнэт-рэсурсаў пераважна з Расеі.

У СБУ «Украінскай праўдзе» паведамілі, што спрабуюць адсочваць зьяўленьне такіх выданьняў.
«Мы вызначаем асобы і спрабуем гэтаму процідзейнічаць», — сказала «Украінскай праўдзе» прэс-сакратар СБУ Марына Астапенка.

Акрамя таго, яна паведаміла, што супрацоўнікі СБУ на трасе «Сумы — Кіеў» затрымалі легкавы аўтамабіль, у багажніку якога была выяўленая тысяча асобнікаў газэты сепаратысцкага кірунку «Новороссія».

«Высьветлілі, што кіроўца аўтамабіля, прыватны прадпрымальнік, пагадзіўся за грошы перавезьці ў Кіеў друкаваную прадукцыю, не ўнікаючы ў зьмест газэтаў», — паведамілі ў прэс-службе СБУ.
«Цяпер вызначана, што канфіскаваныя асобнікі газэты па ўказаньні кіраўніцтва тэрарыстычнай арганізацыі ДНР былі накіраваныя ў рэгіёны Ўкраіны для распаўсюджваньня сярод мясцовых жыхароў з мэтай стымуляваньня актыўнасьці прарасейска настроеных грамадзян, а таксама для апраўданьня тэрарыстычнай актыўнасьці сэпаратыстаў на Ўсходзе Ўкраіны», — дадалі ў паведамленьні.

Зараз супрацоўнікі СБУ вызначаюць асобы, якія маюць дачыненьне да распаўсюджваньня незаконнай друкаванай прадукцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG