Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганску сэпаратысты зьбілі самалёт ІЛ-76

абноўлена

Фота ТСН
Фота ТСН

Як паведамляе CNN, на борце маглі знаходзіцца 49 чалавек.

У ноч з 13 на 14 чэрвеня падчас заходу на пасадку ў аэрапорце Луганск прарасейскія падбілі ваенна-транспартны самалёт Паветраных Сілаў Украіны ІЛ-76, паведамляе ТСН.

Як паведамляе Міністэрства абароны Украіны, самалёт быў зьбіты з зэнітнай ўстаноўкі і буйнакалібэрнага кулямёта.

У ведамстве паведамляюць, што самалёт перавозіў асабісты склад з мэтай ратацыі. На борце самалёта знаходзіліся вайскоўцы, тэхніка, рыштунак і прадукты харчаваньня.

Кіраўніцтва Міністэрства абароны Украіны, Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Украіны і камандаваньня Паветраных Сілаў Украіны «выказвае шчырыя спачуваньні бацькам, родным і блізкім загінулых вайскоўцаў у сувязі з трагічнай непапраўнай стратай».


Колькасьць загінулых у паведамленьні не ўдакладняецца.

Як паведамляе ТСН са спасылкай на свае крыніцы ва ўкраінскай арміі, на борце самалёта знаходзіліся вайскоўцы 25-й аэрамабільнай брыгады. Па наяўных дадзеных, на борце былі каля 30 чалавек. Гэта дэсантнікі і чальцы экіпажу.

Як паведамлялася раней, Луганскі аэрапорт кантралююць дзьве дэсантныя брыгады.

З 8 чэрвеня аэрапорт знаходзіцца ў аблозе. Апошняя спроба яго атакаваць была зробленая сіламі самаабвешчанай ЛНР 11 чэрвеня ў 5-й раніцы. Атака тэрарыстаў ня прынесла ім жаданых вынікаў. Сярод украінскіх вайскоўцаў пацярпелых няма. Аэрапорт па-ранейшаму кантралюецца сіламі антытэрарыстычнай апэрацыі.

Да гэтага, ноччу 10 чэрвеня, тэрарысты распачалі новую спробу зноў атакаваць аэрапорт. Але былі адціснутыя ўкраінскімі вайскоўцамі. Бой доўжыўся каля гадзіны. У выніку быў забіты 1 тэрарыст. 14 атрымалі раненьні.

За некалькі гадзін да гэтага ўвечары 9 чэрвеня аэрапорт перажыў мінамётную атаку. З украінскіх вайскоўцаў ніхто не пацярпеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG