Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 чэрвеня: Канцэрт Паліны Рэспублікі ў Менску


Сьпявачка Паліна Рэспубліка

Сьпявачка Паліна Рэспубліка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Менску працягнецца візыт міністра замежных спраў Расейская Фэдэрацыі Сяргея Лаўрова. Чакаецца, што Лаўром разам зь беларускім калегам Уладзімірам Макеем зробяць супольную заяву.

У менскай рэстарацыі «Камяніца» (вул. Першамайская 18) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд — 2014». Пачатак аб 11-ай.

У менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна 16) адбудзецца канцэрт Паліны Рэспублікі. Пачатак а 19-ай.

Гэты дзень у гісторыі:

1937 — расстраляны Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР, партыйны дзяяч РКП(б) і КП(б)Б.

1955 — памёр Васіль Рагуля, грамадзка-культурны дзяяч, пасол польскага сэйму, пэдагог, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі і ЗША.

1993 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Закон «Аб праве ўласнасьці на зямлю».

2006 — Адкрыўся для карыстальнікаў новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1827 — Пятро Бяссонаў, гісторык і фальклярыст

1834 — Аляксандар Ельскі, гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменьнік, перакладчык, публіцыст.

1897 — Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф.

З календара Бахарэвіча:

Блумсдэй. Дзень, калі адбываецца дзеяньне найвялікшага ў сьвеце раману «Уліс», дзень, калі Джэймс Джойс пазнаёміўся з сваёй Норай.
XS
SM
MD
LG