Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: ЗША не пашлюць войскі ў Ірак


Барак Абама робіць заяву наконт Іраку 13 чэрвеня

Барак Абама робіць заяву наконт Іраку 13 чэрвеня

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў: амэрыканскія войскі ў Ірак накіроўвацца не будуць.

Ён падкрэсьліў, што разглядае розныя варыянты таго, як Амэрыка можа дапамагчы стабілізаваць сытуацыю ў Іраку. Пры гэтым Абама даў ясна зразумець, што справа саміх іракцаў вырашаць свае праблемы як самастойнай дзяржавы.

Выступаючы перад журналістамі перад адлётам у штат Паўночная Дакота, прэзыдэнт ЗША заявіў, што арганізацыя «Ісламская дзяржава Іраку і Леванту» ўяўляе сабой пагрозу ня толькі народу Іраку, але і амэрыканскім інтарэсам.

Ён падкрэсьліў, што ўрад Іраку павінен распачаць, як ён выказаўся, шчырыя намаганьні для пераадоленьня рознагалосьсяў паміж шыітамі і сунітамі. Інакш ваенная дапамога ЗША не прывядзе да падаўленьня ісламскіх паўстанцаў, адзначыў Абама.

Сытуацыя ў Іраку рэзка пагоршылася ў апошнія два дні пасьля таго, як баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава ў Іраку і Леванце» захапілі гарады Масул і Тыкрыт.
XS
SM
MD
LG