Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода атрымала ўзнагароду за інавацыйнасьць


Калектыў праскай рэдакцыі беларускай службы Радыё Свабода
Калектыў праскай рэдакцыі беларускай службы Радыё Свабода
У Празе названыя пераможцы травеньскага конкурсу найлепшых праектаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа.

Гэта ўзнагарода найбольш цікавым матэрыялам, падрыхтаваным журналістамі Радыё Свабода ў розных краінах.

У катэгорыі найлепшы адмысловы праект перамогу атрымала асьвятленьне 60-годзьдзя беларускай службы Радыё Свабода.

Найперш гэта сэрыя публікацыяў «На хвалі Свабоды», падрыхтаваная Сяргеем Шупам. Штодня цягам дзьвюх месяцаў на сайце Свабоды зьяўляліся матэрыялы пра кожны год гісторыі Радыё Свабода.

Сумесна з тэлеканалам Белсат быў падрыхтаваны адмысловы выпуск перадачы «Зона Свабоды», якую правёў Аляксандар Лукашук.


20 траўня быў зладжаны трохгадзінны сьвяточны радыёмарафон з наўпроставымі ўключэньнямі зь Менску.


21 траўня ў менскім клюбе «Рэ:паблік» адбыўся канцэрт беларускіх выканаўцаў з удзелам гуртоў КРАМА, РЭХА ды іншыя. Удзел у канцэрце ўзялі 700 чалавек.


У намінацыя «Інавацыйнасьць» перамогу атрымала трохгадзінная жывая відэаэкскурсія па Менску, якую правёў Валер Каліноўскі 9 траўня ў дзень адкрыцьця Чэмпіянату па хакеі.


Журналіст размаўляў зь мясцовымі жыхарамі, прыежджымі, вэтэранамі і моладзьдзю, нават з супрацоўнікамі міліцыі пра Дзень перамогі, пра хакей, пра падзеі ва Ўкраіне. Інтэрнэт-гледачы мелі магчымасьць пракамэнтаваць ці задаць пытаньне ўжывую. Напрыканцы трохгадзіннай трансьляцыі Валера Каліноўскага разам з апэратарамі затрымалі супрацоўнікі спэцслужбаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG