Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Сакі пра свае «фотажабы»


Джэн Сакі
Джэн Сакі

Прзьвішча прэс-сакратара Дзярждэпартамэнту Джэн Сакі (Jen Psaki) на расейскую часьцей перадаюць паводле напісаньня а не вымаўленьня, як Джэн Псакі. Яна кажа, што яна ня вельмі перажывае з нагоды вялікай колькасьці ўласных фатаграфій, «упрыгожаных» у рускім сэгмэнце інтэрнэту барадой, якія нярэдка суправаджаюцца абразьлівымі подпісамі. За апошнія тыдні яна стала гераіняй шматлікіх інтэрнэт-супольнасьцяў, фальшывых акаўнтаў, абразьлівых ацэнак на разнастайных расейскіх сайтах.

Віцэ-прэм’ер Дзьмітры Рагозін апублікаваў у сваім Твітары відэа з фрагмэнтаў аднаго з брыфінгаў Дзярждэпартамэнту, заўважыўшы, што «Шоў Псакі бракуе закадравага сьмеху», а Дзьмітры Кісялёў, пасьля аднаго з камэнтароў прэс-сакратара з нагоды канфлікту ва Ўкраіне, прадставіў сваім тэлегледачам новы тэрмін. «Псакінг — так кажуць, калі чалавек, не разабраўшыся, робіць безапэляцыйныя заявы, пры гэтым блытае факты, і без наступных выбачэньняў», — заявіў тэлевядучы. Джэн Сакі адказала на пытаньні карэспандэнта рускай службы Голасу Амэрыкі Натальлі Мазгавой.

— Ці сочыце вы за сваёй нечаканай і нэгатыўнай папулярнасьцю ў рунэце?

— Некаторыя людзі пыталіся мяне аб гэтым — я ўспрымаю гэта як знак пашаны. Гэта пацешна, што людзі марнуюць столькі часу на апрацоўку маіх фатаграфій у Фоташопе, і на розныя выпады на мой адрас, але я ў добрай кампаніі прадстаўнікоў амэрыканскай адміністрацыі — жанчын, якія прадстаўляюць амэрыканскую адміністрацыю — якія былі ахвярамі той жа расейскай прапагандысцкай машыны. Памочнік дзяржсакратара Нуланд, дарадца па нацыянальнай бясьпецы Сюзан Райс — яны таксама былі ахвярамі гэтай прапаганды. Я ўспрымаю гэта спакойна.

— Вам гэта здаецца абразьлівым?

— Я думаю, гэта выклікае некаторыя пытаньні. Я думаю, што тым, хто ў гэтым замяшаны, або тыя, хто стаяць за гэтымі нападкамі — павінны задумацца пра тое, ці варта сусьветнай дзяржаве, якой зьяўляецца Расея, прысьвячаць увагу пэрсанальным, ілжывым нападам супраць мяне і іншых прадстаўнікоў амэрыканскай адміністрацыі. Я думаю, досыць зразумела, што за гэтым стаіць — рознагалосьсі адносна Ўкраіны і наша палітыка ў дачыненьні да Ўкраіны. ЗША лічаць, што голас ўкраінскага народу павінен быць пачуты, што трэба разрадзіць абстаноўку, што расейскія войскі павінны сысьці зь мяжы, — з гэтай нагоды існуюць рознагалосьсі з Расеяй, і менавіта ў гэтыя апошнія месяцы пачаліся гэтыя асабістыя выпады.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG