Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны просіць падтрымкі ў Швэцыі і Польшчы. Швэцыя чакае адказу з Расеі


Андрэй Дэшчыца, в.а. міністра замежных справаў Украіны тэрмінова патэлефанаваў польскаму калегу Радаславу Сікорскаму і швэдзкамі — Карлу Більдту з нагоды абвастрэньня сытуацыі ва ўсходняй Украіне.


Украінскага міністр выказаў занепакоенасьць тым, што Расея ўвесь час пастаўляе сэпаратыстам ва Ўкраіну зброю, вайсковую тэхніку і танкі.

«(міністры — рэд.) Згодныя — адэкватна рэагаваць трэба ўжо зараз», — напісаў Андрэй Дзешчыца ў твітары.


У той жа час швэдзкі міністр замежных справаў Карл Більд у сваім твітар-акаўнце паведаміў, што вырашэньне сытуацыі патрабуе ўдзелу Расеі.

«Размаўляў з міністрам замежных справаў Украіны Андрэям Дзешчыцам наконт бягучых намаганьняў па пошуку палітычнага вырашэньня сытуацыі ва ўсходняй Украіне. Але гэта патрабуе рэакцыі з Масквы».

XS
SM
MD
LG