Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Нафтагазе» заявілі, што «Газпром» сарваў перамовы


Газавыя перамовы паміж Украінай і Расеяй скончыліся нічым з-за таго, што расейскі бок адмовіўся ад кампраміснага пляна, які ўзгоднены на трохбаковых перамовах пры ўдзеле Эўразьвязу.

Пра гэта паведамляе «Нафтагаз».

«Расейскі бок сьвядома прапанаваў непрымальны варыянт ўрэгуляваньня спрэчкі, таму «Нафтагаз» заяўляе аб наўмысным зрыве дамоўленасьцяў з «Газпромам», — гаворыцца ў паведамленьні.

Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў журналістам, што
расейскі бок больш не мае намеру пераносіць тэрміны пераводу на перадаплату «Нафтагаза Ўкраіны», перадае IТАР-ТАСС.

Ён дадаў, што апошні тэрмін аплаты доўгу 10 гадзін маскоўскага часу 16 чэрвеня. «Газпром» павінен убачыць на сваіх рахунках $1,951 мільярда. У адваротным выпадку будзе ўведзены рэжым перадаплаты.
XS
SM
MD
LG