Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія лётчыкі кантралявалі беларускае неба падчас Чэмпіянату сьвету па хакеі


На аэрадроме Бабруйск узнагародзілі расейскіх вайскоўцаў, якія сумесна зь беларускімі ахоўвалі паветраныя межы Беларусі, забясьпечвалі кантроль над паветранай прасторай усёй тэрыторыі краіны і супрацьпаветраную абарону сталічных аб’ектаў Менску падчас правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі.

Пра гэта паведамляе газэта «Во славу родины».

Расейскім вайскоцам была вынесеная падзяка ад камандуючага Адзінай рэгіянальнай сыстэмай супрацьпаветранай абароны так званай саюзнай дзяржавы Алега Двігалёва і ўручаныя каштоўныя падарункі.

«Дзякуючы ў тым ліку і вашым намаганьням нікому не ўдалося сапсаваць гэтае спартовае сьвята. Хаця ні для каго ўжо не сакрэт, што такія спробы прадпрымаліся», — цытуе выданьне намесьніка камандуючага ВПС і войскаў ПВА Беларусі генэрал-маёра Ігара Голуба.

Расейскія вайскоўцы знаходзяцца на аэрадроме ў Бабруйску ўжо некалькі месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG