Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каламойскі прапануе пабудаваць сьцяну на мяжы з Расеяй


Старшыня Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ігар Каламойскі прапанаваў прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку неадкладна пачаць узьвядзеньне ўмацаванай сьцяны ўздоўж мяжы з Расеяй на тэрыторыі Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласьцей.

Інжынэрны праект і тэхніка-эканамічнае абгрунтаваньне Днепрапятроўская аблдзяржадміністрацыя перадала 12 чэрвеня на зацьвярджэньне ў адміністрацыю прэзыдэнта, паведамляе «Цензор.НЕТ».

«Мірную Фінляндыю ад Сталіна выратавала „лінія Манэргейма“. Такую лінію павінна пабудаваць і Ўкраіна, каб абараніць сябе ад Пуціна. Сьцяна на мяжы Ізраілю дазваляе эфэктыўна адбіваць напады тэрарыстаў», — заявіў Каламойскі.

Каламойскі гатовы інвэставаць пабудову сьцяны на 1900 км мяжы з Расеяй цягам 5-6 месяцаў. Гэта будзе суцэльны мэталёвы плот з высокатрывпалай сталі з калючым дротам. Кошт гэтага праекту складае каля 100 мільёнаў эўра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG