Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны: Расея выкрала 16 украінскіх дзяцей


16 дзяцей, якіх вывезьлі зь дзіцячага прытулку ў пасёлку Сьнежны ўзброеныя сэпаратысты, знаходзяцца ў горадзе Данецк Растоўскай вобласьці Расеі.



Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных справаў Украіны.

Перамяшчэньне дзяцей праз украінска-расейскую мяжу адбылося незаконна, без наяўнасьці неабходных дакумэнтаў, а толькі на падставе копій пасьведчаньняў пра нараджэньні, — падкрэсьлівае Міністэрства.

Украінскі бок сьцвярджае, што такім чынам Расея груба парушыла міжурадавае пагадненьне ад 16 студзеня 1997 году, і міжнародныя абавязальніцтвы ў сфэры абароны правоў дзяцей.

«Вываз дзяцей праз кардон без неабходных дакумэнтаў дазваляе кваліфікаваць дзеяньні зламысьнікаў яе міжнароднае выкраданьне дзяцей», — заяўляе МЗС.

11 чэрвеня ўзброеныя баевікі захапілі аўтобус, у якім 25 дзяцей-сірот ехалі на адпачынак у Днепрапятроўскую вобласьць.

На падставе незаконнага перавозу ўкраінскіх дзяцей да Расеі МЗС Украіны неадкладна даслаў ноту ў МЗС Расеі, патрабуючы ўжыць тэрміновыя захады дзеля неадкладнага вяртаньня дзяцей ва Ўкраіну і прыцягненьня да адказнасьці датычных да іх выкраданьня асобаў.
XS
SM
MD
LG