Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямёра пацярпелі пасьля выбуху аўтобуса лідэраў сэпаратыстаў у Данецку


12 чэрвеня каля 22 гадзінаў у Данецку выбухнуў мікрааўтобус «Газэль», які знаходзіўся на паркоўцы каля будынка Данецкай абласной адміністрацыі.

Пацярпела сем чалавек — паведамляе дэпартамэнт аховы здароўя Данецкай адміністрацыі.

У стане розных ступеняў цяжкасьці, у тым ліку і цяжкім, пацярпелыя дастаўленыя ў мэдычныя ўстановы Данецка.

Паводле паведамленьняў карэспандэнта Радыё Свабода, выбухнуў мікрааўтобус лідэраў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, якую ўкраінскія ўлады называюць тэрарыстычнай арганізацыяй. Выбух быў такой моцы, што за некалькі кілямэтраў ад месца здарэньня дрыжэлі вокны і рэагавала сыгналізацыя аўтамабіляў.

Самаабвешчаны кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін заявіў, што выбух быў пакушэньнем на яго асабіста. Паводле Пушыліна, забітыя два ягоныя ахоўнікі і яшчэ адзін паранены.

Некалькі дзён таму ў цэнтры Данецка быў зьдзейсьнены напад на лідэра ДНР Дзяніса Пушыліна. Ягоны аўтамабіль быў абстраляны непадалёк ад будынку адміністрацыі. Загінуў адзін зь ягоных памочнікаў.

Цяпер Пушылін знаходзіцца ў Маскве.
XS
SM
MD
LG