Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку выбуху ў Данецку параненыя прынамсі 7 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
У цэнтры Данецку каля будынку абласной адміністрацыі, захопленай раней тэрарыстамі, у выніку выбуху пацярпелі 7 чалавек, піша УНІАН.

Пра гэта паведамілі ў дэпартамэнце аховы здароўя Данецкай аблдзяржадміністрацыі.

«У выніку выбуху аўтамабіля на стаянцы каля будынку абласной адміністрацыі, які адбыўся ў чацьвер позна ўвечары, пацярпелі сем чалавек. Гэта людзі, якія знаходзіліся ў раёне выбуху», — сказана ў паведамленьні. Пры гэтым адзначана, што стан пацярпелых ў рознай ступені цяжкасьці, некаторыя дастаўлены ў шпіталі Данецку.

Па неафіцыйнай інфармацыі, атрыманай ад крыніцы, набліжанай да працаўнікоў мэдычных установаў, адзін з пацярпелых нібыта загінуў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG