Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна аднавіла кантроль над мяжою, адбіваючы танкавую атаку — сайт прэзыдэнта Ўкраіны


На ўсходзе Украіны сэпаратысты ўпершыню ўжылі танкі, якія, паводле ўкраінскай выведкі, зьявіліся з боку Расеі, гаворыцца ў паведамленьні на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Паводле паведамленьня, у выніку вайсковай апэрацыі, якая плянавалася напярэдадні, украінскім вайскоўцам атрымалася ўтрымаць сытуацыю пад кантролем.

У сувязі з гэтым прэзідэнт Пятро Парашэнка правёў экстраную нараду з кіраўнікамі сілавых ведамстваў. Паводле інфармацыі сілавікоў, у выніку добра падрыхтаванай апэрацыі, украінскія вайскоўцы і памежнікі аднавілі кантроль над участкам дзяржаўнай мяжы працягласьцю больш за 100 кілямэтраў, ведучы барацьбу нават з танкамі, гаворыцца ў паведамленьні.

Пятро Парашэнка таксама правёў гутаркі зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам і канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель і абмеркаваў зь імі падзеі, якія адбываюцца на ўсходзе Ўкраіны.

Раней міністар унутраных справаў Арсен Авакаў паведаміў, што некалькі расейскіх БТРаў і танкаў перасеклі мяжу з Украінай праз захопленыя баевікамі памежныя пункты пропуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG