Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авакаў: Расейскія танкі ўвайшлі на ўкраінскую тэрыторыю


Арсен Авакаў

Арсен Авакаў

Некалькі расійскіх БТРаў і танкаў перасеклі мяжу з Украінай праз захопленыя сэпаратыстамі памежныя пункты пропуску. Пра гэта журналістам паведаміў міністар унутраных справаў Украіны Арсень Авакаў.

«Намі зафіксавана праходжаньне калёнаў з БТРамі, браніраванымі аўтамабілямі з гарматамі. Сёньня мы назіралі тры танкі, якія, паводле нашых зьвестак, прайшлі празь мяжу і сёньня раніцай знаходзіліся ў Сьнежным. Пасьля гэтага два з іх накіраваліся ў напрамку Горлаўкі і былі атакаваныя нашымі ўзброенымі сіламі. Бой працягваецца. Я не магу сказаць пра канчатковы вынік, але частка гэтай калёны зьнішчаная» – сказаў Авакаў.

Расейскі бок гэтыя зьвесткі пакуль не камэнтаваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG