Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбская тэлевізія: Вялікі дзякуй Лукашэнку за безумоўную падтрымку


Агляд сэрбскіх СМІ пра візыт Аляксандра Лукашэнкі.

У камэнтары выданьню Blic пра тое, як стасуецца візыт Лукашэнкі з санкцыямі, якія ЭЗ наклаў на кіраўніка Беларусі і ягонае атачэньне, дарадца Томіслава Нікаліча ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Іван Мркіч заявіў:

«Сэрбія падтрымлівае дэклярацыю ЭЗ адносна ўвядзеньня санкцыяў супраць Беларусі, але мы ніколі іх не праводзілі. Наша нацыянальнае заканадаўства ня мае мэханізмаў для гэтага, не пастанавіў гэтага і наш урад».

Сэрбская BN televizija ў сваіх інфармацыйных выпусках цытуе словы прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі падчас сёньняшняй сустрэчы з сэрбскім кіраўніком: Сэрбія хоча быць часткай ЭЗ, а Беларусь — частка Эўразійскага зьвязу, і таму гэтыя дзьве краіны могуць стаць найлепшым мастком паміж гэтымі структурамі.

Томіслаў Нікаліч падкрэсьліў, што краінам трэба шчыльней супрацоўнічаць у сфэры эканомікі. Ён дадаў, што гэта асабліва важна цяпер, калі сэрбская эканоміка ў працэсе прыватызацыі цалкам разбурана і тысячы людзей засталіся бяз сродкаў да існаваньня.

У сваю чаргу, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што сэрбы для беларускага народу не чужыя і што ім беларусы гатовыя дапамагчы ў любы час.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG