Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правакацыйная дыпляматыя»: Лукашэнка ў Бялградзе


Прэдраг Сіміч
Прэдраг Сіміч
Сэрбскі палітоляг Прэдраг Сіміч лічыць, што візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Сэрбію зьяўляецца прыкладам «правакацыйнай дыпляматыі» Бялграду, якая ня пойдзе на карысьць ягонай краіне.

«Некаторая дыпляматычныя дзеяньні [нашых кіраўнікоў] падаюцца мне вельмі правакацыйнымі. Асабліва ў сытуацыі, калі Сэрбія мае шмат праблемаў перад сабою і дзеля іх вырашэньня патрабуе мець шмат сяброў на Захадзе. Насуперак гэтаму Сэрбія за апошнія дзесяць дзён ангажавалася ў такія дзеяньні, якія прывялі да яўных спрэчак паміж урадам і амбасадарамі ЭЗ і ЗША. Усё гэта выглядае даволі блытана і стварае ўражаньне, што самалёт нашай палітыкі ляціць безь пілёта», — пракамэнтаваў Сіміч нашаму радыё візыт Лукашэнкі ў Бялградзе.

У часе, калі прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч прымае свайго беларускага калегу ў Бялградзе, прэм’ер-міністар Сэрбіі Аляксандр Вучыч сустракаецца з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне.

Паводле Прэдрага Сіміча, у адрозьненьне ад візыту Вучыча ў Нямеччыну, які на гэты момант зьяўляецца вельмі важным для Сэрбіі, візыт Лукашэнкі ў Бялград наўрад ці выкліча ўхваленьне з боку Захаду.

«Адносіны паміж Бялградам і Менскам заўсёды былі функцыяй адносін паміж Бялградам і Масквой. Так было і зь Мілошавічам у красавіку 1999 году. Падчас інтэрвэнцыі НАТО парлямэнт нават прыняў рэзалюцыю аб далучэньні тагачаснай Саюзнай Рэспублікі Югаславіі да Саюзу Расеі і Беларусі, але не атрымаў ніякага адказу ні з Масквы, ні зь Менску», — сказаў Сіміч.

Саюз з Расеяй і Беларусьсю быў у той час адным з прыярытэтаў зьнешняй палітыкі Сэрбскай радыкальнай партыі, дзе палітыкам нумар два быў цяперашні прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG