Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве штурм памежнай службы адбіваюць брандспойтамі


У Кіеве больш за 100 мітынгоўцаў, якія называюць сябе актывістамі Майдану, пікетуюць будынак Дзяржаўнай памежнай службы. Частка зь іх спрабуе пранікнуць у памяшканьне.

Як перадае УНІАН, супраць іх ахова будынку ўжыла брандспойты.

Дэманстранты абвінавачваюць кіраўніцтва ведамства ў карупцыі і няздольнасьці арганізаваць ахову дзяржаўнай мяжы на ўсходзе краіны. Яны патрабуюць адстаўкі старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Мікалая Літвіна.

Да іх выходзіў намесьнік старшыні памежнай службы і спрабаваў даць тлумачэньні. Аднак мітынгоўцы сталі скандаваць: «Ганьба!» — і пасьля гэтага паспрабавалі патрапіць унутр памяшканьня.

Украінскія памежнікі ў выніку дзеяньняў баевікоў на ўсходзе краіны страцілі кантроль над дзесяткамі кілямэтраў мяжы. Дзяржаўная памежная служба фармальна закрыла некалькі пунктаў пропуску ў Луганскай вобласьці, але фактычна яны працягваюць дзейнічаць пад кантролем неўстаноўленых узброеных асоб.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG