Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: звароту «ЛНР» аб прызнаньні мы не атрымлівалі


У беларускім МЗС заяўляюць, што пазыцыя Беларусі адносна сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны не памянялася.

На просьбу карэспандэнта Свабоды пракамэнтаваць стаўленьне афіцыйнага Менску да звароту «Луганскай народнай рэспублікі» аб прызнаньні незалежнасьці прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык адзначыў:

«Вы ведаеце пазыцыю кіраўніка нашай дзяржавы што да сытуацыі ў гэтым рэгіёне Ўкраіны, і тыя ацэнкі, якія прэзыдэнт даў так званым рэфэрэндумам, якія там адбыліся. Я вельмі сумняюся, што мы атрымалі нейкі афіцыйны зварот ці зварот, які мы можам разглядаць як афіцыйны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG