Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як паведамляе УНІАН, са спасылкай на мясцовага журналіста Аляксандра Алейніка, у горадзе Краматорску Дпнецкай вобласьці — паніка, яго пакідаюць усё, незалежна ад палітычных перакананьняў.

Многія жыхары засталіся практычна без сродкаў да існаваньня, бо дзяржаўнае казначэйства не працуе ўжо месяц. Рабочыя звальняюцца з заводаў.

У Краматорску сканчаюцца запасы пітной вады. Сытуацыя ў горадзе абвастрылася пасьля аварыі на ачышчальных збудаваньнях у суседнім Славянску, дзе працягваюцца актыўныя дзеяньні ўкраінскіх вайскоўцаў супраць узброеных сэпаратыстаў.

Панічныя настроі жыхароў Краматорска пагаршае поўная адсутнасьць ўкраінскай улады, прэсы, радыё і тэлебачаньня ў горадзе, паведамляе Алейнік. Працуюць толькі расейскія тэлеканалы і «Радыё ДНР».

Паводле кіраўніка самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», якая прызнаная пракуратурай Украіны тэрарыстычнай арганізацыяй, Дзяніса Пушыліна, у Расею з зоны баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны зьбеглі каля 15 тысяч чалавек.

У чацьвер з украінскімі ўцекачамі ў Растоўскай вобласьці сустрэнецца генэральны сакратар АБСЭ Ламберта Заніер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG