Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі футбола Ёзэф Блатэр заявіў у Сан-Паўлу, што ня вёў з дэлегацыяй Расейскага футбольнага саюза перамоваў пра далейшы лёс крымскіх футбольных фэдэрацый і клюбаў.


«Такія пытаньні наогул не вырашаюцца, скажам, па тэлефоне. Тут недастаткова, каб адзін чалавек патэлефанаваў іншаму і сказаў: мы хочам гуляць там. Гэта пытаньне, зьвязанае са статутам і іншымі дакумэнтамі ФІФА», — сказаў Блатэр, як паведамляе сайт sportbox.ru.

Кіраўнік ФІФА назваў «крымскі пытаньне» праблемай, паколькі «зь міжнароднай пункту гледжаньня Крым застаецца часткай Украіны»:

«Гэта азначае, што калі крымскія клюбы хочуць працягваць выступ у прафэсійных лігах, гэта павінны быць ўкраінскія лігі», — сказаў Ёзэф Блатэр.

Па выніках папярэдняга сэзону футбольны клюб «Сэвастопаль» мае права выступаць ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе, а Сімфэропальская «Таўрыя» вылецела ў першую лігу.

Расейцы хочуць, каб крымскія клюбы гулялі ў іх лізе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG