Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Расеі адзначаецца асноўнае дзяржаўнае сьвята — Дзень Расеі. Сьвяткаваньне адбываецца на фоне росту імпэрскіх настрояў у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне.

Афіцыйнае сьвята Дзень Расеі адзначаецца 12 чэрвеня. У гэты дзень у 1990 годзе першы Зьезд народных дэпутатаў РСФСР прыняў «Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце РСФСР». Да 2002 года сьвята называлася «Днём незалежнасьці Расеі».

Большасьць расейцаў ставяцца да сьвята індыфэрэнтна і не зусім разумеюць яго значэньне. Зрэшты, на фоне абвастрэньня адносін з Украінай і анэксіі Крыма, зьвязанага з гэтым уздымам патрыятызму і росту імпэрскіх настрояў, Дзень Расеі можа здабыць новае гучаньне.

На афіцыйных сайтах Дзень Расеі называюць сьвятам «свабоды, грамадзянскага міру і згоды і спакою ўсіх людзей на аснове закону і справядлівасьці». Адзначаецца, што сьвята «ўсё больш набывае патрыятычныя рысы і становіцца сымбалем нацыянальнага яднаньня і агульнай адказнасьці за сучаснасьць і будучыню Расеі».

Толькі ў Маскве 12 чэрвеня пройдзе каля 250 сьвяточных мерапрыемстваў. Паводле зьвестак «Kommersant.ru», на перадсьвяточны разгон аблокаў у Маскве выдзяляецца да 60 мільёнаў рублёў, а арганізацыя сьвяточнага канцэрту з салютам на Краснай плошчы абыйдзецца прыкладна ў 40 мільёнаў.

Дзень Расеі пройдзе і ў анэксаваным Крыме. Як паведамляецца, у Ялце ладзяць канцэрт «Моладзь Крыма сьвяткуе Дзень Расеі», а таксама забег на 2014 мэтраў. Увечары жыхароў Ялты чакае салют.
Леў Гудкоў

Леў Гудкоў

Дырэктар аналітычнага цэнтра Юрыя Лявады сацыёляг Леў Гудкоў у інтэрвію Свабодзе заявіў, што «патрыятычная напампоўка» ў сувязі з падезямі ва Ўкраіне працягваецца, ідзе і кампанія нянавісьці ў адносінах да дэмакратычнага руху ва Ўкраіне, а гэта найважнейшы мэханізм нацыянальнага самасьцвярджэньня ў цяперашняй Расеі:

«Асабліва ганарыцца няма чым, улады зацьвярджаюцца за кошт вобразу ворага, за кошт антыпатый, за кошт ўсёй гэтай інтэнсіўнай і агрэсіўнай кампаніі. Менавіта так зараз ідзе зацьвярджэньне нацыянальных знакаў і нацыянальнага гонару».

«А чым небясьпечна такое маштабнае насаджэньне патрыятызму?»

"У прынцыпе, гэта сымптом нацыянальнага атупеньня. Крайняя прымітывізацыя ўяўленьняў аб рэальнасьці, зьнікненьне пачуцьця небясьпекі ад авантурызму ўлады. Людзі перасталі думаць пра тое, якія наступствы гэта пацягне за сабой",— лічыць расейскі сацыёляг Леў Гудкоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG