Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6% расейцаў дрэнна ставяцца да Беларусі — сацыялягічнае апытаньне


1% апытаных грамадзянаў Расеі ставяцца да Беларусі вельмі дрэнна, і яшчэ 5% — збольшага дрэнна.

Аналітычны цэнтар Юрыя Лявады публікуе дадзеныя сацыялягічнага апытаньня пра тое, як жыхары Расеі ставяцца да іншых краінаў.




Пры гэтым з 2005-га Беларусь займае першае месца ў сьпісе краінаў, якія грамадзяне РФ называюць найбольш блізкімі сябрамі і хаўрусьнікамі. У 2014-м так лічыць 51% апытаных — гэта самы высокі паказьнік за апошнія 9 гадоў.

Толькі 1% лічыць Беларусь найбольш несяброўскай і варожа настроенай да Расеі.

71% апытаных расейцаў ня любяць ЗША




Ня больш за 1% апытаных лічыць ЗША найбольш блізкім сябрам і хаўрусьнікам Расеі.

У «рэйтынгу несяброўства» ЗША займае першую пазыцыю — 69%. Гэта самы вялікі паказьнік за 2005–2014 гады.

Эўразьвяз грамадзяне Расеі таксама ня любяць — 60%




Сацыёлягі апыталі 1600 чалавек у 130 паселішчах 45 рэгіёнаў Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG