Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расея супрацоўнічае з сэпаратыстамі


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў прызнаў, што расейскія ўлады супрацоўнічаюць з узброенымі сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны ў справе пастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Данецкую і Луганскую вобласьці.

Як заявіў Лаўроў на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы ў Маскве з генэральным сакратаром АБСЭ, Расея вымушаная ісьці на гэта, бо, паводле яго, афіцыйны Кіеў блякуе пастаўку гуманітарнай дапамогі.

Улады Ўкраіны прызнаюць, што асобныя ўчасткі мяжы з Расеяй цяпер пад кантролем сэпаратыстаў.

Генэральны сакратар АБСЭ Ламбэрта Дзаньер на сустрэчы выказаў надзею на хуткае завяршэньне збройнага супрацьстаяньня ва Ўкраіне. Паведамляецца, што ён наведае лягер вымушаных перасяленцаў з Украіны, разгорнуты ў Растоўскай вобласьці.

У Славянску на працягу ночы і раніцы было адносна спакойна. Як паведамляе LifeNews, так званы «народны мэр» Вячаслаў Панамароў быў напярэдадні арыштаваны сэпаратыстамі на 10 сутак. Яго абвінавацілі ў няздольнасьці аднавіць падачу электраэнэргіі і вады ў горад.

Паводле мясцовых СМІ і відавочцаў, сэпаратысты з раніцы абстрэльваюць аэрапорт Луганска, які знаходзіцца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG